Структурна-семантычная арганізацыя антрапанімікону мастацкіх твораў беларускіх аўтараў XIX стагоддзя

Бесплатный доступ

Статья посвящена исследованию поэтонимов. На материале языка художественных произ- ведений литературы Беларуси XIX века рассмотрена структура и семантические особенности мужских личных имен.

Поэтоним, антропоним, полная/неполная форма, коннотация

Короткий адрес: https://sciup.org/14969460

IDR: 14969460   |   УДК: 811.161.3

Structural and semantic organization of anthroponimic Belarusian authors of the 19th century

The article deals with poethonyms. The structural and the semantic peculiarities of the male personal names are regarded in the belles-lettres language of the Belarusian literature of 19th century.

Текст научной статьи Структурна-семантычная арганізацыя антрапанімікону мастацкіх твораў беларускіх аўтараў XIX стагоддзя

У наш час у лінгвістычным асяроддзі асаблівая ўвага надаецца вывучэнню ана-мастыкі ў цэлым і, у прыватнасці, пытан-ням семантыкі і функцыянавання ўласных імёнаў у мове і маўленні. Анамастычная лексіка займае важнае месца і ў структуры мастацкага твора: выступае як выразны тэк-стастваральны сродак, з’яўляецца адметнай асаблівасцю творчай індывідуальнасці пісьменніка, успрымаецца як сістэма ўлас-ных намінацый, якая выконвае ў мастацкім творы найважнейшыя семантыка-стылі-стычныя функцыі.

Літаратурная анамастыка – параўналь-на новая дысцыпліна для лінгвістычнай на-вукі, што пацвярджаецца адсутнасцю агуль-напрынятай дэфініцыі для гэтай навукі: она-мапаэтыка (Э. Магазанік), стылістычная анамастыка (Г. Зайцава), літаратурная антрапаніміка (Ю. Карпенка), паэтычная анамастыка (С. Зінін, Н. Падольская), па-этыка оніма (В. Калінкін). Апошні з пералі-чаных тэрмінаў, на думку яго стваральніка, патрабуе замены на больш лаканічны і ад-наслоўны – паэтонімалогія, спецыфічным прадметам даследавання якой з’яўляецца паэтонім. В. Калінкін, гаворачы пра анты-номію онім – паэтонім, вылучае наступныя адрозненні гэтых паняццяў: 1) паэтонімамі, як правіла, абазначаюцца не рэальныя, а існую-чыя ў творчым мысленні аўтара і (праз тэкст твора) ва ўспрымальнай свядомасці чыта-чоў ідэальныя вобразы выдуманых ці рэаль-ных аб’ ектаў, названых уласным іменем; 2) уласныя імёны адрозніваюцца прынцыпо-вай дынамічнасцю зместу, няўстойлівасцю адносна прыналежнасці да анамастычнай ці апелятыўнай лексікі; 3) гегемонія эстэтыч-най функцыі паэтоніма і дамініраванне ў се-мантычнай сферы «паэтычных» канатацый [3, с. 97].

Як вядома, развіццё літаратурнай анама-стыкі адбываецца нераўнамерна: анамасты-кон адных аўтараў даследаваны больш, чым другіх. Да першай групы ў айчыннай лінгвістычнай навуцы можна аднесці мову такіх творцаў, як Якуб Колас, А. Мрый, Ф. Ян-коўскі (В. Шур, Г. Усціновіч, Н. Чабатар), Янка Купала (В. Ляшчынская), М. Багдановіч (Ю. Гурская), У. Караткевіч (Г. Семянькова), Янка Брыль (Л. Жураўская). Г. Марчук (С. Бут-Гусаім); антрапанімікон драматыч-ных твораў паслядоўна даследуецца В. Ра-гаўцовым, твораў фальклору і казак – А. Ро-галевым.

Цэнтральнае месца ў анамастычнай прасторы мастацкага дыскурсу належыць антрапонімам, таму «вывучэнне літаратур-най антрапаніміі – гэта магістральны накіру-нак у сучаснай літаратурнай анамастыцы» [8, с. 116]. Аналізуючы развіццё айчыннай літаратурнай анамастыкі і літаратурнага ан-трапоніма, у прыватнасці, Г. Басава адзна-чае, што адной з асноўных задач у гэтым накірунку з’яўляюцца збіранне і сістэматы-зацыя фактычнага матэрыялу кожнага літа-ратурнага перыяду, жанру, каб з фрагментарных даследаванняў стварыць прыклад-ную літаратурную анамастыку [1, с. 226]. Улічваючы гэта і адсутнасць у беларускім мовазнаўстве комплекснага даследавання асаблівасцей антрапанімікону мовы мас-тацкіх тэкстаў літаратуры Беларусі XIX ста-годдзя, а таксама разглядаючы адзначаны перыяд як новы ў гісторыі беларускай мовы, мы звярнуліся да творчасці А. Абуховіча, Ф. Багушэвіча, К. Вераніцына, В. Дуніна-Марцінкевіча, В. Каратынскага, Яна Чачо-та, Янкі Лучыны і інш.

У гэтым артыкуле, мы звернемся да ана-лізу мужчынскіх уласных асабовых імёнаў (фактычны матэрыял складае каля 250 адзі-нак), якія з’яўляюцца галоўным кампанентам антрапанімічнай прасторы тэкстаў вышэйназ-ваных аўтараў.

Прынята лічыць, што сігніфікатыўнае зна-чэнне ўласнага асабовага імя – гэта ўказанне на гендэрную прыналежнасць рэферэнта, аднак паэтонім валодае большай сэнсавай насычанас-цю. Так, адзін і той жа персанаж (рэферэнт) можа быць абазначаны некалькімі імёнамі з рознымі сігніфікатамі. Яскравым пацвярджэн-нем гэтаму з’яўляецца паэма Ф. Багушэвіча «Кепска будзе», у якой галоўны герой ідэнтыф-ікуецца 5 варыянтамі свайго каляндарнага імя Калістрат (канан., правасл.), паколькі яно было незразумелым для сялянскага асяроддзя: Аліндарка, Каліндарка, Каліста, Ліндарка, Скаліндарка: Паказалі усё чыста, / І што імя мне Каліста / Што завуць мяне Ліндар-ка / Так, на смех, што чыста гол, / Як ліндар, што на фальварку: / Весь маёнтак – ён ды вол. Як адзначае І. Воранава, «у мастацкім тэксце анамастычныя адзінкі звычайна з’яў-ляюцца знакамі адметных штучных сігніфіка-таў, створаных аўтарам і ўспрынятых чыта-чом, паколькі дэнататамі ў такім выпадку з’яўляюцца не толькі матэрыяльныя прадме-ты рэчаіснасці, але і ідэальныя, выдуманыя аўтарам» [2, с. 9].

Мужчынскі антрапанімікон у сваёй боль-шасці аднаслоўны і прадстаўлены тыповымі хрысціянскімі імёнамі, уласцівымі рэальнай антрапанімічнай сістэме разглядаемага перы-яду, што пацвярджае палажэнне Ю. Карпенкі аб другасным характары літаратурнай анама-стыкі, якую можна вызначыць як «суб’ектыў-нае адлюстраванне аб’ектыўнага» [4, с. 35]: Антон, Апанас, Астап, Ахрэм, Базыль, Га-пон, Грышка, Даніла, Зміцер, Мацей, Мікіта, Мірон, Прахор, Пятрусь, Саўка, Халімон і інш. Некаторыя з гэтых адзінак архаізаваліся і выйшлі з актыўнага ўжытку ў сучасным іме-наслове. Паводле структуры намі вылучаны поўныя (афіцыйныя, так званыя пашпартныя) і няпоўныя (размоўныя) формы наймення пер-санажаў.

Поўныя формы мужчынскіх асабо-вых імёнаў з’яўляюцца малаўжывальнымі і выкарыстоўваліся аўтарамі ў наступных выпадках: для ідэнтыфікацыі прадстаўнікоў вышэйшага саслоўя ( Аляксандр – суддзя, Антон, Дамінік, Станіслаў – паны), інтэл-ігенцыі ( Віктар – паэт, Уладзіслаў – на-стаўнік), паважаных у грамадстве асоб ста-лага ўзросту ( Мірон – бацька Гапона): Пан маршалак Пачціўскі з панам Зацнеўскім толькі што прыехалі. Пан Стан ісл аў на сваім арабчыку (В. Дунін-Марцінкевіч, Залёты); Ён к сынам Ўладзіслава прыставіў займацца. / Рэдкі быў чалавек ён, улас-наю працай / Да навукі прабіўся старан-на, рупліва… (В. Дунін-Марцінкевіч. Блага-лавёная сям’я).

У некаторых выпадках экзатычныя, рэдкія для беларускага антрапанімікону ўласныя імёны ў сваёй афіцыйнай форме ўжываюцца для рэпрэзентацыі незвычайных персанажаў (напрыклад, звязаных з цём-нымі сіламі): Ал ьберт – чарнакніжнік, і праз гэта зрабіўся багаты… Старыя на-гадвалі маладым і недасведчаным, каб пазбягалі Альберта і сяброўства з ім (Ян Баршчэўскі. Шляхціц Завальня).

Няпоўныя формы найменняў з’яўля-юцца стылістычна маркіраванымі і найбольш частотнымі сярод зафіксаваных намі адзінак, што тлумачыцца традыцыйнымі ўяўленнямі беларусаў, а таксама ўжываннем такіх адзі-нак у пераважна для ідэнтыфікацыі сялян. Такія антрапонімы надзвычай варыятыўныя, што з’яўляецца вынікам адаптацыі хрысці-янскіх імён (гл. табл. 1).

Табліца 1

Асноўныя формы мужчынскіх асабовых імёнаў у творах літаратуры Беларусі XIX стагоддзя

Поўная форма

Размоўныя варыянты

фанетычны

марфалагічны

Іван*

Ян

Янка, Янук, Ясь, Ясік

Васіль*

Базыль

Агафон

Гапон

Гапонка, Гапончык

Пётр

Пятрок, Пятрук, Петручок, Пятрусь

Антон*

Антоні

Антось, Антоська

Мірон*

Мірун

Міронка

Дзмітрый

Зміцер, Зміцёр

Змітрок

Харытон*

Хартон

Фёдар

Хвядор, Хведар, Хвёдар

Багдан*

Багданак

* зафіксавана ў тэксце.

Выкарыстанне аўтарамі ў творах такіх эмацыйных форм уласных імёнаў з’яўляецца сродкам вар’іравання моўнай экспрэсіі і абу-моўлена прагматычным кантэкстам. Успры-манне сэнсу пэўнай варыяцыі імені залежыць ад канкрэтнай сітуацыі, чалавечых адносінаў, апісаных у творы. Так, формы з фармантамі -к-, -ок-, -ык-, -ечк-, -ік-, -ак-, -аньк-, -ачк- , ужытыя ў адносінах паміж сваякамі, сябрамі, блізка знаёмымі людзьмі, набываюць фаміль-ярна-сяброўскае значэнне: Бачыш, Антосеч-ка ! Просты мужык, без прасветы, а якую даў табе маральную навуку... (сястра звяр-таецца да брата. – Г. Ю. ) (В. Дунін-Марцін-кевіч. Залёты); Стась … Хачу сказаць – пан Станіслаў, – з самага маленства, кожную хвілю, на кожным кроку, у кожным наймен-шым нават выпадку, быў такі шчыры мой прыяцель (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты); Та-дорка , каханы, саколіку ясны! / горка твая доля, да і мы ж няшчасны… (В. Дунін-Мар-цінкевіч. Быліцы, расказы Навума); у адносі-нах да дзяцей і падлеткаў маюць значэнне ласкі, пяшчоты: Іх, сяброў маленькіх, / Ба-чыць рад я на палетках – / Змітрака , Мар-цінка , Юрку , / Даміцэлю і Пракседку (Ян Чачот. Вясковыя ўцехі).

Эмацыянальную насычанасць узмац-няе ўжыванне асабовага імя разам з мянуш-кай, асабліва калі яна ўтворана ад прозвішча, або часткай прозвішча-кампазіта: Хрэн табе ў вочы, – жонка, а жонка! Хадзі ды паўзірайся, як дачка твая з Грышкам Цюхайчыкам галубіцца! (адным з кампа- нентаў парадыйнага «шляхецкага» про-звішча Цюхай-Ліпскі з’яўляецца апелятыў цюхцяй – разм. неадабр. ‘непаваротлівы, няспрытны, абыякавы да ўсяго чалавек; няўклюда’); Бяры кубак ды выпі за зда-роўе маладых Грышкі Ліпскага з Мары-сяю і падзякуй богу. Што лёгка вырабіў-ся ад суда (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская Шляхта).

За некаторымі асабовымі ўласнымі імёнамі, якія, як правіла, ідэнтыфікуюць эп-ізадычных персанажаў і ўжываюцца ў мас-тацкім тэксце ў размоўнай форме, замаца-валіся пэўныя канатацыі – «дадатковыя се-мантычныя і стылістычныя адценні, якія на-кладваюцца на асноўнае значэнне і надаюць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку вы-казванню (урачыстасць, фамільярнасць і інш.)» [7, с. 68]. Такія адзінкі набылі аба-гульнена-сімвалічнае значэнне і могуць ак-туалізоўвацца ў тэксце ў множным ліку, вы-конваючы не характарыстычную, а наміна-тыўную функцыю: Маладзенькі Саўка пры музыцы стане, / Міленькай Агатцы ў вочкі загляне, / Тупне нагой трэйчы, аж узд-рыгнуць дзеўкі, / Дый вядзе пад скрыпку гэтакі прыпеўкі... (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума); Пакуль новы год настане на свеце, / Календар гэты, па-ночкі, купеце!.. / Аднача скажа, калі будні, свята, / І гдзе бываюць якія кірма-шы, / Гдзе сабяруцца Янкі , Саўкі нашы… (Я. Лучына. Пакуль новы год настане на свеце...).

Табліца 2

Канатацыі мужчынскіх асабовых імёнаў

Уласнае асабовае імя

Канатацыя

Колькасць зафіксаваных выпадкаў

Астапка

Музы'ка

2

Ананя

Музы'ка (скрыпач)

3

Саўка

Малады бесклапотны юнак

5

Пятрук/Пятрок

Бедны селянін

4

Гэтая асаблівасць паэтонімаў найбольш яскрава адлюстравана ў прыказках і прымаў-ках, якім уласціва перавага канатацыйнага кампанента асабовага ўласнага імя над на-мінацыйным (пры дапамозе якога ідэнтыфіку-ецца канкрэтная асоба, персанаж). На думку даследчыкаў, многія ўласныя імёны як «оні-мы-кампаненты ўнутры прыказак дэактуалі-заваліся, як бы растварыліся ў агульным сэн-се прыказкі» [5, с. 213]: Хіцёр Зміцёр, ды і Саўка не дурань – г. зн. адзін хітры, ды й другі не дурны. У прыказках тыпу Ігнат не вінават, і Аўгіння не вінна апазітыўныя ўлас-ныя імёны функцыянальна тоесныя асабовым займеннікам ён і яна , бо ўтвараюць супраць-пастаўленне мужчына жанчына. Сэнс прыказак не змяняецца, але ў выпадку замены ўласнага імя іменем агульным або займенні-кам знікае выразнасць, экспрэсія.

Пры называнні персанажаў, якія з’яўля-юцца не беларусамі, а прадстаўнікамі іншых народаў, пісьменнікі карыстаюцца характэр-нымі для антрапанімікону пэўнай мовы імё-намі: Зыгмунд, Эдмунд, Карл, Фелікс, Эдвард (польск.), Ларс (шведск.): Але Ларс, шведскі ротмістр, ужо іх чакае – / Акру-жыў і знішчальным агнём спатыкае (Дунін-Марцінкевіч. Шведы на Літве). Значную час-тку такіх адзінак складаюць імёны яўрэйска-га паходжання для ідэнтыфікацыі прадстаўні-коў гэтага народа, як правіла карчмароў: Бэра, Ёсель, Іцка, Мордка, Хаім, Шлёмка, Шмуй-ла: Адагрэцца б у карчомцы… / Дык я вінен грошы Шлёмцы, / Каб не даў часам па кар-ку! (Я. Лучына. Што думае Янка, везучы дро-вы ў горад); На шчасце, з блізкага маёнтка ехаў конна аканом і, чуючы пранізлівы крык арандара, павярнуў да карчмы. Ёсель бя-жыць насустрач аканому (Ян Баршчэўскі. Шляхціц Завальня). Для стварэння адпавед-нага культуралагічнага фону мова прадстаў-нікоў гэтай нацыянальнай групы арганізуецца адпаведным чынам: Ясны пане! сто з тут цуць, / Цы я магу ўсё знаць… / Каб я таго не цыніў, / То напавер і не даў, / Хоць Га-понцык і прасіў / Маёй Сэйны сто бог крый! (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон); Яно так, На-вумка! Але з ты, Цітацка, сказы, цы зап-лаціс? (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія).

Адзінкавымі з’яўляюцца так званыя не-каляндарныя імёны тыпу Акула, Карпа : Так стары Акула вячэрняй парою, / Седзячы на прызбе, бедаваў думою… (В. Дунін-Мар-цінкевіч. Быліцы, расказы Навума); Карпа , выгнаны з маёнтка, аддадзены быў у ра-ботнікі аднаму заможнаму гаспадару… (Ян Баршчэўскі. Шляхціц Завальня). У ста-ражытных славян была традыцыя найбольш поўна вызначаць асобу чалавека, адпаведна яго вонкаваму выгляду ці характару. На думку Н. Парфёнавай, «выкарыстанне назваў жывёл, птушак, рыб, раслін у якасці асабо-вых імён – звычай, які адлюстроўвае погля-ды нашых продкаў на прыроду асабовага імя. У такіх імёнах адлюстраваліся найста-ражытнейшыя вераванні, што той ці іншы род браў сваё паходжанне ад пэўнага віду жы-вёлы ці расліны» [6, с. 81]. Аднак з распаў-сюджаннем хрысціянскай рэлігіі на бела-рускіх землях такія імёны сталі ўжывацца ў якасці мянушак.

Антрапаформула «асабовае імя + про-звішча» сустракаецца ў мове твораў у наступ-ных выпадках: 1) падчас афіцыйнага звароту да персанажаў-сялян: Выбачайце, я, даве-даўшыся, што тутака пан Сабковіч, зай-шоў паведаміць, што станавы яго трэбу-ець у справе мужыка Гапона Барычкі, ка-торы заявіў, што ўчора ўкралі ў яго мала-дую кабылку… (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты); А відзеў ты (пытаюць суддзі), як Пят-рук Сушка Бартку біў? (Ф. Багушэвіч. Свед-ка); 2) для рэпрэзентацыі прадстаўнікоў шля-хецкага саслоўя: Антоні Муха двух маёнт-каў панам зваўся, / Свайго не прапускаў і за чужым не гнаўся…; Гадоў таму са трыццаць пан майго фальварка / Ян Сліва быў суддзём гранічным. Гаспадарку / Яго купіўшы і прыняўшы ва ўладанне, / Прый-шлося мне прыняць суддзі былога званне (В. Дунін-Марцінкевіч. З-над Іслачы, або лекі на сон). Праз такія найменні аўтары экспліку-юць сацыяльную функцыю, якая дакладна ўказвае на месца персанажа ў сацыяльнай структуры грамадства.

Для адрознення персанажаў, ідэнтыфіка-ваных найбольш распаўсюджанымі імёнамі, ужываецца і двухкампанентная мадэль « аса-бовае імя + тапонім »: Шаноўны Эдвард, Віктар і Станіслаў, далей / Пан Ян з Янова дзедзіч, бацька селяніну, / Ды шкода, не пазнаеш галавы краіны, / Бо пан Ян з Бага-това сёння не прыбудзе… (В. Дунін-Марці-нкевіч. Літаратарскія клопаты).

Такім чынам, асабовыя ўласныя назвы як неад’емны кампанент літаратурнага твора валодаюць значным семантыка-стылістыч-ным патэнцыялам: яны ствараюць нацыяналь-ны і рэгіянальны каларыт, з’яўляюцца срод-камі сацыяльнай характарыстыкі персанажа. Мужчынскі антрапанімікон у прааналізаваных творах даволі рэпрэзентатыўны і адлюстро-ўвае асноўныя мадэлі іменавання на тэрыто-рыі Беларусі XIX стагоддзя.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ (СПИСОК ЛИТЕРАТУРЫ)

  • 1.    Басава, Г. І. Літаратурныя антрапонімы як элемент «анамастычнай прасторы твора» / Г. І. Ба-сава // Беларуская мова ў другой палове XX ст. : матэрыялы Міжнар. навук. канф., Мінск, 22–24 кастр. 1997 г. / Беларус. дзярж. ун-т. – Мінск : БДУ, 1998. – С. 225–228.

  • 2.    Воронова, И. Б. Текстообразующая функция литературных имен собственных (на материале эпических произведений XIX–XX вв.) : автореф. дис. … канд. филол. наук : 10.02.01 / Воронова Ирина Борисовна. – Волгоград, 2000. – 24 с.

  • 3.    Калинкин, В. М. Поэтонимология: из заметок о метаязыке науки / В. М. Калинкин // Логос ономастики. – 2008. – № 2. – С. 96–101.

  • 4.    Карпенко, Ю. А. Имя собственное в художественной литературе / Ю. А. Карпенко // Филологические науки. – 1986. – № 4. – С. 34–40.

  • 5.    Лепешаў, І. Пра паходжанне прыказак / І. Ле-пешаў // Полымя. – 2007. – № 4. – С. 210–216.

  • 6.    Парфёнова, Н. М. Нелюбка, Власова дочь / Н. М. Парфёнова // Русская речь. – 1993. – № 3. – С. 80–83.

  • 7.    Сцяцко, П. У. Слоўнік лінгвістычных тэрмі-наў / П. У. Сцяцко, М. Ф. Гуліцкі, Л. А. Антанюк. – Мінск : Вышэйш. шк., 1990. – 220 с.

  • 8.    Фомин, А. А. Литературная ономастика в России: итоги и перспективы / А. А. Фомин // Вопросы ономастики. – 2004. – № 1. – С. 108–120.

КРЫНІЦЫ ФАКТЫЧНАГА МАТЭРЫЯЛУ (ИСТОЧНИКИ)

Багушэвіч, Ф. Творы: вершы, паэмы, апавя-данні, артыкулы, лісты / Ф. Багушэвіч. – Мінск : Маст. літ., 1991. – 309 с.

Баршчэўскі, Ян. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях / Ян Баршчэўскі ; уклад., пер. з польск. і камент. М. Хаустовіча. – Мінск : Маст. літ., 1990. – 383 с.

Дунін-Марцінкевіч, В. Творы / В. Дунін-Мар-цінкевіч. – Мінск : Маст. літ., 1984. – 527 с.

Лучына, Я. Творы: вершы, нарысы, перакла-ды, лісты / Я. Лучына ; уклад. і прадм. У. Мархеля. – Мінск : Маст. літ., 1988. – 214 с.

Марцінкевіч, Г. Адвячорак / Г. Марцінкевіч // Літа-ратура Беларусі: першая палова XIX стагоддзя : хрэста-матыя. – Мінск : Беларус. навука, 2000. – С. 437–455.

STRUCTURAL AND SEMANTIC ORGANIZATION OF ANTHROPONIMIC BELARUSIAN AUTHORS OF THE 19TH CENTURY

Список литературы Структурна-семантычная арганізацыя антрапанімікону мастацкіх твораў беларускіх аўтараў XIX стагоддзя

  • Басава, Г. I. Лiтаратурныя антрапонiмы як элемент «анамастычнай прасторы твора»/Г. I. Ба-сава//Беларуская мова ў другой палове XX ст.: матэрыялы Мiжнар. навук. канф., Мiнск, 22-24 кастр. 1997 г./Беларус. дзярж. ун-т. -Мiнск: БДУ, 1998. -С. 225-228.
  • Воронова, И. Б. Текстообразующая функция литературных имен собственных (на материале эпических произведений XIX-XX вв.): автореф. дис. … канд. филол. наук: 10.02.01/Воронова Ири-на Борисовна. -Волгоград, 2000. -24 с.
  • Калинкин, В. М. Поэтонимология: из заме-ток о метаязыке науки/В. М. Калинкин//Логос ономастики. -2008. -№ 2. -С. 96-101.
  • Карпенко, Ю. А. Имя собственное в художественной литературе/Ю. А. Карпенко//Фило-логические науки. -1986. -№ 4. -С. 34-40.
  • Лепешаў, I. Пра паходжанне прыказак/I. Ле-пешаў//Полымя. -2007. -№ 4. -С. 210-216.
  • Парфёнова, Н. М. Нелюбка, Власова дочь/Н. М. Парфёнова//Русская речь. -1993. -№ 3. -С. 80-83.
  • Сцяцко, П. У. Слоўнiк лiнгвiстычных тэрмi-наў/П. У. Сцяцко, М. Ф. Гулiцкi, Л. А. Антанюк. -Мiнск: Вышэйш. шк., 1990. -220 с.
  • Фомин, А. А. Литературная ономастика в России: итоги и перспективы/А. А. Фомин//Вопросы ономастики. -2004. -№ 1. -С. 108-120.
  • Багушэвiч, Ф. Творы: вершы, паэмы, апавя-даннi, артыкулы, лiсты/Ф. Багушэвiч. -Мiнск: Маст. лiт., 1991. -309 с.
  • Баршчэўскi, Ян. Шляхцiц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях/Ян Баршчэўскi; уклад., пер. з польск. i камент. М. Хаустовiча. -Мiнск: Маст. лiт., 1990. -383 с.
  • Дунiн-Марцiнкевiч, В. Творы/В. Дунiн-Мар-цiнкевiч. -Мiнск: Маст. лiт., 1984. -527 с.
  • Лучына, Я. Творы: вершы, нарысы, перакла-ды, лiсты/Я. Лучына; уклад. i прадм. У. Мархеля. -Мiнск: Маст. лiт., 1988. -214 с.
  • Марцiнкевiч, Г. Адвячорак/Г. Марцiнкевiч//Лiта-ратура Беларусi: першая палова XIX стагоддзя: хрэста-матыя. -Мiнск: Беларус. навука, 2000. -С. 437-455.
Еще